Версия для слабовидящих transparent_line
Kobrin district
executive committee
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Menu
h_line_delimetr
Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ: «Што маем – не захоўваем, калі страцім – плачам»

Адной з першарадных функцый старшыні Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіла Грышкевіча была і застаецца работа з людзьмі. Кіраўнік раёна сістэматычна сустракаецца з працоўнымі калектывамі арганізацый і прадпрыемстваў раёна ў межах работы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама. Такія мерапрыемствы даюць магчымасць даведацца з аўтарытэтнай крыніцы актуальную інфармацыю і атрымаць адказы на пытанні, якія хвалююць.

Чарговая такая сустрэча-справаздача адбылася 26 студзеня ў калектыве філіяла  «Кобрынскае ДРБУ-201» КУП «Брэстаблдарбуд», якім кіруе Уладзімір Клышко. Сфера адказнасці ў прадпрыемства вялікая. А гэта больш за 540 кіламетраў аўтамабільных дарог, 12 мастоў, дзве паромныя пераправы, амаль 30 кіламетраў тратуараў і больш за 400 кіламетраў сельскіх вуліц. Прадпрыемства актыўна займаецца добраўпарадкаваннем тэрыторый, працуе ў цесным тандэме з упраўленнем капітальнага будаўніцтва Кобрынскага раёна, ПБУП «Рамсантэхбуд» і іншымі ўстановамі Кобрыншчыны, выконвае шырокі спектр работ для сельскагаспадарчых арганізацый. Нягледзячы на няпростыя рыначныя ўмовы прадпрыемства працуе рэнтабельна. Тут паступова ўмацоўваюць матэрыяльна-тэхнічную базу, набываюць новую тэхніку, ствараюць камфортныя ўмовы для працы і адпачынку персаналу.

Старшыня райвыканкама даў станоўчую ацэнку стану спраў на прадпрыемстве, пажадаў калектыву далейшага развіцця.

Адно з пытанняў, якое акрэсліў у выступленні Міхаіл  Грышкевіч, тычылася санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі па COVID-19. Ён адзначыў, што гэтае пытанне па-ранейшаму на кантролі, хоць сітуацыя зараз не такая напружаная. Разам з тым кіраўнік раёна заўважыў, што грамадзянам нельга расслабляцца, яны павінны сачыць за станам свайго здароўя, прытрымлівацца правілаў гігіены і рэкамендацый медыкаў. З улікам сітуацыі па каранавірусе  ў свеце Міхаіл Грышкевіч параіў устрымацца ад паездак за мяжу.

Істотная частка выступлення старшыні райвыканкама тычылася падрыхтоўкі да VI Усебеларускага народнага сходу. Варта заўважыць, што дырэктар ДРБУ-201 Уладзімір Клышко ўнёс шэраг карысных прапаноў для абмеркавання, яны тычыліся выкаранення бюракратызму на месцах, прапанаваў канструктыўныя варыянты эканоміі сродкаў і інш. Старшыня райвыканкама ўзяў праблемныя пытанні на асабісты кантроль.

Не абышоў Міхаіл Грышкевіч і такое злабадзённае пытанне, як кібербяспека грамадзян.

– На жаль, многія жыхары Кобрыншчыны ігнаруюць нормы бяспекі сваіх грашовых сродкаў. Банальная няўважлівасць людзей прыводзіць да таго, што махляры крадуць іх грошы, даведаўшыся нумары банкаўскіх картак ад саміх даверлівых грамадзян. Вось і атрымліваецца, як у той вядомай прыказцы: «Што маем – не захоўваем, калі страцім – плачам».

Ад працоўнага калектыву ДРБУ-201 да раённай улады паступілі пытанні, якія тычыліся ўладкавання каналізацыі ў раёне магазіна «Сябры» ў г. Кобрыне, бяспекі дарожнага руху і светлафорных рэжымаў каля магазіна «Мегатоп» у цэнтры горада, крэдытавання будаўніцтва жылля і інш. Міхаіл Грышкевіч і яго намеснік Аляксандр Мартынюк далі кампетэнтныя адказы на ўсе пытанні, якія паступілі.

Раман МЕЛЬНІК.
 
Banner
Contact
Kobrin district
executive committee
225306, Kobrin, Lenin place, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
h_line_delimetr
Banner
Banner
Kobrin district
executive committee
225306, Kobrin, Lenin place, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Web-site elaboration by
the BRMUE "Centre of Inculcation of Scientific and Technical Researches"
Kamenets Brest Malorita Zhabinka Pruzhany Kobrin Bereza Drogichin Ivatsevichi Ivanovo Baranovichi Liahovichi Gantsevichi Pinsk Luninets Stolin