Версия для слабовидящих transparent_line
Кобринский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Меню
h_line_delimetr
06.05.2020 17:07
Як пройдзе святкаванне Дня Перамогі на Кобрыншчыне

2020 год азнаменаваны значнай гістарычнай падзеяй – 75-гадавінай Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На працягу года  наша краіна рыхтавалася да гэтага вялікага свята. На жаль, пандэмія каронавірусу ўнесла пэўныя карэкціроўкі ў правядзенне масавых мерапрыемстваў. Як пройдзе святкаванне Дня Перамогі на Кобрыншчыне, расказвае намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык.

- Так, сапраўды, у сувязі з сітуцыяй па каронавірусе, якая склалася ў свеце, было вырашана ўстрымацца ад правядзення масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі горада і раёна, у тым ліку і ад маштабнага святкавання 9 мая 75-й гадавіны Вялікай Перамогі. Нягледзячы на гэта цёплых слоў удзячнасці ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і тым, хто загінуў на роднай зямлі і на чужыне дзеля нашай незалежнасці, будзе не менш, проста  святкаванне пройдзе крыху ў іншым фармаце.

9 мая ў 11 сельскіх саветах Кобрынскага раёна каля месцаў воінскіх захаванняў і брацкіх магіл, а таксама ў скверы імя Арсенія Марозава ў Кобрыне адбудзецца ўрачыстае ўскладанне вянкоў, у якім прымуць удзел прадстаўнікі мясцовых улад.

Ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі горада і раёна, будуць уручаны юбілейныя медалі “75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў”. У рамках акцыі “Салдаты Перамогі” кожны ветэран па месцы пражывання атрымае і асабістыя віншаванні. Песні ваенных гадоў, якія выканаюць работнікі ўстаноў культуры, і каштоўныя падарункі стануць для іх прыемным сюрпрызам.

Масавага шэсця святочнай калоны і акцыі “Беларусь памятае”  9 мая  не будзе. Калі сітуацыя па каронавірусе зменіцца да лепшага, то гэтыя мерапрыемствы адбудуцца або 3 ліпеня – у Дзень  Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, або ў Дзень горада (3-я нядзеля ліпеня).

Я віншую нашых ветэранаў з Вялікай Перамогай і жадаю ім моцнага здароўя. Мы помнім ваш подзвіг, шануем памяць, ганарымся і бяром з вас прыклад, вучымся ў вас, як супрацьстаяць выпрабаванням. Мы заўсёды з вамі ў адным страі.


Автор: Василюк П.М. - начальник отдела идеологической работы и по делам молодежи райисполкома   
 
Архив новостей >>
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Кобринский районный
исполнительный комитет
225306, г.Кобрин, пл.Ленина, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00
обед с 13.00 до 14.00
выходные дни: суббота, воскресенье
8-01642-2-22-50
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Кобринский районный
исполнительный комитет
225306, г.Кобрин, пл.Ленина, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский