Обычная версия transparent_line
Кобринский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Belorussia_map
)
Меню
h_line_delimetr
Палы – справа небяспечная

Увесну, калі сыходзіць снег і агаляецца глеба, а таксама позняй восенню, некаторыя гаспадары ўчыняюць пажары, калі спальваюць пажухлую траву. Людзі, якія гавораць, што спальванне леташняй травы неабходная справа, памыляюцца самі і ўводзяць у зман іншых. Кожны акт падпалу – гэта злачынства супраць свету прыроды. Галоўная ж небяспека ўтойваецца ў правакаванні лясных пажараў і разбурэнні біяцэнозу экасістэмы.

Травяныя пажары прыво-дзяць да прыкметнага зніжэння ўрадлівасці глебы. Яны – адна з найгалоўнейшых крыніц выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу. У выніку выпальвання сухой травы збядняецца відавы склад лугавой расліннасці і жывёльнага свету. У агні гінуць шматлікія насякомыя, іх лічынкі, кукалкі. Гараць усе жывыя істоты – божыя кароўкі, жужалі, дажджавыя чарвякі і іншыя, якія нішчаць розных шкоднікаў сада і агарода і ўдзельнічаюць у працэсе ўтварэння глебы. Выпальванне сухога травастою выклікае гібель кладак і месцаў гняздоўяў такіх птушак, як крыжанка, чырок-траскунок, кнігаўка, траўнік, бакас, чаротавая і звычайная аўсянкі, палявы, лясны і чубаты жаваранкі, лугавы канёк. Пры моцным травяным пажары гінуць практычна ўсе жывёлы, якія жывуць у сухой траве ці на паверхні глебы (зайцы, вожыкі, земнаводныя). Хтосьці згарае, хтосьці задыхаецца ў дыме. Пры вясновым пале пашко-джваюцца дрэвы. Яны могуць проста згарэць, а вясновыя пупышкі абгарэць ад моцнай тэмпературы. Гэта вельмі шкодзіць дрэву, нават калі яно выжыве.

Пры спальванні травы ў горадзе, уздоўж аўтадарог у паветра трапляюць і солі цяжкіх металаў, якія аселі на лістоце, траве, такі дым проста атрутны. На забруджаных радыёнуклідамі тэрыторыях у паветра з агнём і дымам трапляюць радыёактыўныя рэчывы, якія ветрам пераносяцца на значныя адлегласці.
Правядзенне вясновых палаў часта прыводзіць да ўзгарання тарфянікаў і лясных насаджэнняў. Штогод 10-12 % лясных пажараў у рэспубліцы ўзнікае па гэтай прычыне. Асаблівасцю пажараў на тарфяніках з’яўляецца здольнасць торфу гарэць на глыбіні да 0,3-1,5 метра.

У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб раслінным свеце” выпальванне сухой расліннасці (сухіх дзікарослых раслін) і яе рэштак на корані забараняецца.

У адпаведнасці з правіламі пажарнай бяспекі ў лясах у перыяд з моманту сыходу снегавога покрыва да наступлення ўстойлівага дажджлівага надвор’я, забараняецца:
– разводзіць вогнішчы ў хвойных маладняках, на ўчастках пашкоджанага лесу (ветравал і ветралом), тарфяніках, у месцах з падсохлай травой;
– паліць траву і разводзіць у ёй вогнішчы, пакідаць агонь без нагляду;
– пакідаць непатушаныя крыніцы гарэння, тлення (падпаленыя запалкі, акуркі і інш.).

У адпаведнасці з артыкулам 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэштак на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў, вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад дзесяці да сарака базавых велічынь.

У адпаведнасці з артыкулам 15.58 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана папярэджанне ці накладанне штрафу ў памеры да дванаццаці базавых велічынь. Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь за падобныя парушэнні прадугледжана і крымінальная адказнасць.

Сяргей ШЫК, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

 
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Кобринский районный
исполнительный комитет
225306, г.Кобрин, пл.Ленина, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00
обед с 13.00 до 14.00
выходные дни: суббота, воскресенье
8-01642-2-22-50
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Кобринский районный
исполнительный комитет
225306, г.Кобрин, пл.Ленина, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский