transparent_line
Кобринский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Меню
h_line_delimetr
21.09.2018 14:52
Са святам, Павел Дзмітрыевіч!

Кулямётчык – той, каго ў час бою імкнуцца знішчыць любымі сродкамі. Надта ўжо страшная гэта рэч – кулямёт, асабліва на добра абсталяванай і з розумам выбранай пазіцыі. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Павел Гілевіч, які нядаўна сустрэў свой 95-ты дзень нараджэння, такія пазіцыі выбіраць умеў – у час вайны ён быў камандзірам кулямётнага ўзвода.

У сонечны жнівеньскі дзень у госці да франтавіка ў невялічкі ўтульны дом па вуліцы Чырвонагвардзейскай прыйшлі прадстаўнікі філіяла ААТ “Магатэкс” і Кобрынскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў на чале з яе старшынёй Уладзімірам Кузічам. Жывая гутарка, шчырыя віншаванні, цёплыя словы… Думкі юбіляра самі сабою пераносяцца ў той далёкі 1944 год, які стаў для кулямётчыка з Кобрыншчыны апошнім годам вайны.

- Стаялі мы ў той дзень у Варшаве, каля вуліцы 3 Мая, - успамінае ветэран. – Наш разлік якраз расстаўляў кулямёты, як з вуліцы насупраць распачаўся абстрэл. Куля трапіла ў нагу вышэй калена…

Раненне аказалася вельмі цяжкім, і нагу прыйшлося ампутаваць. Так для кабрынчаніна скончылася вайна. Пасля лячэння Павел Дзмітрыевіч вярнуўся на радзіму. Сёння аб падзеях тых гадоў нагадваюць баявыя ўзнагароды, сярод якіх два ордэны Вялікай Айчыннай вайны і шмат медалёў. Жыццё падарыла дваіх дзяцей і дваіх унукаў. Шчыра кажучы, вельмі цяжка паверыць, што гэтаму незвычайнаму чалавеку – 95 – настолькі моцнае ўражанне ён аказвае ўжо пасля першай сустрэчы. Ды і ці можа быць інакш? Менавіта такія, як ён, у свой час адстаялі нашу краіну, да апошняй кроплі крыві змагаючыся з ворагам на сваёй, а потым і на чужой зямлі.

Доўгіх гадоў жыцця вам, ветэраны Вялікай Айчыннай, жывыя прыклады непараўнальнага гераізму.

Раённая газета “Кобрынскі веснік”

 
Архив новостей >>
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Кобринский районный
исполнительный комитет
225306, г.Кобрин, пл.Ленина, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00
обед с 13.00 до 14.00
выходные дни: суббота, воскресенье
8-01642-2-22-50
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Кобринский районный
исполнительный комитет
225306, г.Кобрин, пл.Ленина, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский