Версия для слабовидящих transparent_line
Кобринский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Меню
h_line_delimetr
Каталізатар грамадскага самакіравання

Хто хоча, той шукае магчымасці, хто не хоча — шукае прычыны. Гэтая думка знайшла ўвасабленне ў дзейнасці жыхароў пасёлка Птушкафабрыка, якія ведаюць сакрэт паляпшэння ўзроўню жыцця ў сваім мястэчку.

Мінулым летам у пасёлку з’явілася спартыўна-гульнявая пляцоўка «Востраў дзяцінства» з разнастайнымі арэлямі, лесвіцамі, турнікамі і іншымі прыладамі, якія пераўтварылі пустэчу ў невялічкі дзіцячы рай. Пляцоўка для дзяцей і падлеткаў узводзілася на сродкі, якія дасталіся жыхарам ў выніку перамогі ў конкурсе міні-праектаў «ТАНДЭМ III – Супрацоўніцтва для ўдзелу грамадзян і развіцця мясцовых супольнасцяў у Рэспубліцы Беларусь». Праект за аўтарствам грамадскага аб’яднання «Кобрынскі клуб дзелавых жанчын «Бона», які ўзначальваюць Ала Сапяжынская і Алена Мезенцава, быў адзначаны Еўрапейскай асацыяцыяй агенцтваў мясцовай дэмакратыі (ALDA) і яе беларускім партнёрам – асветніцкім грамадскім аб'яднаннем “Фонд імя Льва Сапегі”, і атрымаў фінансаванне. Будаўніцтва выконвалі ініцыятыўныя і неабыякавыя да сваёй малой радзімы жыхары пасёлка. Іх намаганнямі «Востраў дзяцінства» пашыраў свае межы і  пасля заканчэння праекта. Па ініцыятыве і на сродкі жыхароў на пляцоўцы з’явіліся драўляны карабель, паласа перашкод з адслужыўшых свой век аўтамабільных шын, а побач з футбольным полем была ўзведзена альтанка, каб схавацца ад сонца і ападкаў.

– Калі ў канцы мінулага года ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя аб конкурсе міні-праектаў “ТАНДЭМ IV”, мы вырашылі прыняць удзел у ім і зноў выйгралі грант. На выдзеленыя сродкі набылі пліты і піламатэрыялы для будаўніцтва сцэны, –  расказвае Ала Сапяжынская.

Ідэя абсталяваць побач з “Востравам дзяцінства” глядзельную залу пад адкрытым небам належыць старасце пасёлка Таццяне Камінскай, якая марыць пераўтварыць пляцоўку ў цэнтр культурнага адпачынку.

– Невялічкія тэатральныя падмосткі зробяць спартыўна-гульнявы комплекс месцам, прывабным для жыхароў. Тут можна будзе ладзіць канцэрты, запрашаць самадзейных артыстаў, што мы і плануем зрабіць у канца жніўня на дзень пасёлка, – лічыць стараста.

Зараз на пляцоўцы зноў стукаюць сякеры. На будаўніцтве сцэны шчыруюць самыя актыўныя бацькі сямействаў, сярод якіх  Сяргей Хількевіч,  Павел Кардзялюк, Аляксандр Біч, Мікалай Блядай, Сяргей Філіманюк, Анатолій Радзько, Васілій Антанюк і іншыя. Няўрымслівая стараста абмяркоўвае з імі магчымасць будаўніцтва ў хуткім часе яшчэ адной альтанкі. Так рэалізацыя адной ініцыятывы стала трамплінам для другой.

Ала Сапяжынская,

дэпутат Батчынскага сельскага Савета:

- Формы работы дэпутата мясцовага Савета могуць быць розныя. Безумоўна, галоўная задача народнага выбранніка  - гэта работа з насельніцтвам. Работай з насельніцтвам лічу канкрэтную справу, да якой магу прыахвоціць людзей. А калі ёсць жаданне, то і сродкі  будуць.


 
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Кобринский районный
исполнительный комитет
225306, г.Кобрин, пл.Ленина, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00
обед с 13.00 до 14.00
выходные дни: суббота, воскресенье
8-01642-2-22-50
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Кобринский районный
исполнительный комитет
225306, г.Кобрин, пл.Ленина, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский