Версия для слабовидящих transparent_line
Кобринский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Меню
h_line_delimetr
Пытанні розныя – падыход аднолькавы

У кабінеце старшыні Гарадзецкага сельвыканкама Дзмітрыя Міроненка бязлюдна  не бывае.  У 30 населеных пунктах, што ўваходзяць у склад Гарадзецкага сельсавета,   пражывае больш за 3000 чалавек,  а жыццё на тое і жыццё, каб у яго працэсе паўставалі  пэўныя праблемы, з якімі людзі і звяртаюцца да мясцовай улады.

На пасадзе старшыні сельвыканкама Дзмітрый Міроненка з 2014 года.  Ужо двойчы выбіраўся дэпутатам Гарадзецкага сельскага Савета дэпутатаў, а па выніках выбараў-2018 года стаў дэпутатам Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Як карэнны гарадчук, добра ведае, чым жывуць яго аднавяскоўцы.  Да зваротаў людзей Дзмітрый Мікалаевіч заўсёды адносіцца ўважліва. Пытанні заяўляльнікаў, як заўважае, у асноўным датычацца добраўпарадкавання, у якіх на першы план выходзіць дрэнны стан некаторых дарог мясцовага прызначэння. Праблема абвастраецца, калі ідуць зацяжныя дажджы. Сваіх аднавяскоўцаў Дзмітрый Мікалаевіч разумее, бо і сам ездзіць па гэтых жа дарогах.  Праблемы маштабнага характару аднаму не вырашыць –  у такіх выпадках прыходзяць на дапамогу кіраўнікі  прадпрыемстваў, што ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі сельсавета: адкрытых акцыянерных таварыстваў “Гарадзец-агра”,  “Грушаўскі рамонтна-механічны завод”.

Калі гаварыць пра інфраструктуру сельвыканкама, то яна дапаўняецца 2 сярэднімі агульнаадукацыйнымі ўстановамі ў Гарадцы і Акцябры, бальніцай і 4 фельчарска-акушэрскімі пунктамі.  Асаблівай увагі мясцовай улады патрабуюць 15 месцаў пахаванняў, дзе з прыцягненнем у тым ліку і сродкаў жыхароў  вядуцца работы па іх добраўпарадкаванні. Ужо акультураны могілкі ў Гарадцы, Акцябры і  Кустовічах, у перспектыве – Грушава і Дзямідаўшчына, Камень і Рудзец.  У маланаселеных пунктах шмат высакарослых старых дрэў, што стварае пэўную аварыйную сітуацыю, таму мясцовыя органы самакіравання  стараюцца вырашыць і гэтую праблему.  З году ў год  актыўна вядзецца абрэзка аварыйных дрэў.

Як заўважыў Дзмітрый Міроненка, яшчэ некалькі гадоў назад людзей хвалявала пытанне пашы для буйной рагатай жывёлы, а зараз на ўвесь сельсавет  засталося каля 90 кароў. На парадку дня – і вулічнае асвятленне. Пры размове на гэтую тэму Дзмітрый Мікалаевіч з удзячнасцю  выказаўся пра сваіх аднавяскоўцаў. Людзі разумеюць, што жывуць у складаных сацыяльна-эканамічных умовах,  дзе беражлівасць іграе не апошнюю ролю ў іх дабрабыце.  Цэнтральныя вуліцы, на якіх кіпіць жыццё і ў цёмны час сутак, асвятляюцца рэгулярна, а вось другарадныя – адключаюцца, што дазваляе эканоміць.

“Глабальныя” праблемы вырашаюцца па меры іх паступлення. Не заўсёды атрымліваецца зрабіць усё адразу, але паступова яны закрываюцца. Іншая справа – пытанні асабістага характару: стан прыватных падворкаў ці калі людзі просяць дапамогі ў вырашэнні міжсуседскіх  і ўнутрысямейных канфліктаў – у апошніх Дзмітрый Міроненка выступае як псіхолаг: уважліва выслухае чалавека, дасць параду.

Пра свайго старшыню сельвыканкама людзі адзываюцца станоўча: “Разумны, разважлівы, добры”.  Такая ацэнка маладому кіраўніку -  найлепшае сведчанне таго, што ён рухаецца ў правільным кірунку.

XX 

 
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Кобринский районный
исполнительный комитет
225306, г.Кобрин, пл.Ленина, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00
обед с 13.00 до 14.00
выходные дни: суббота, воскресенье
8-01642-2-22-50
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Кобринский районный
исполнительный комитет
225306, г.Кобрин, пл.Ленина, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский