Версия для слабовидящих transparent_line
Кобринский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Меню
h_line_delimetr
Алена Бакун - Мой горад

Я люблю  вяртацца ў свой горад ранішняй госцяй, адчуваць асалоду ад сустрэчы з роднай зямлёй і шчымлівае пачуццё нявыказанай  любві, усю моц якой  зразумела толькі пасля таго, як адчула цяжар чужынца, адарванага нават на невялікі час ад роднага дому

Люблю няспешна прайсціся па ціхіх яго вуліцах, нясмела, бы крадучы нешта чужое, вельмі асабістае, спыніць свой цікаўны позірк на вокнах дамоў, дзе ўжо запалілася святло. Хто і што там? Шчаслівая маладая пара збіраецца на работу, адцягваючы яшчэ на хвіліну-другую момант, калі трэба парушыць салодкія імгненні ранішняга сну свайго маленькага сонейка-дзіцяці, ці адзінокая жанчына, якую ўжо даўно не бярэ сон, мітусліва завіхаецца на кухні, рыхтуючы любімую страву свайго сына, які напярэдадні паведаміў, што нарэшце-такі прыедзе з сям’ёй  яе навясціць, а можа, тое святло і ўвогуле не выключалася з ночы – разам з цёплым летнім подыхам ветру праз фортку акна ў кватэру паэта-рамантыка  заляцела муза, якая са сваімі чароўнымі вобразамі затрымалася ў гасцях да самай раніцы?

Люблю слухаць цішыню, удыхаць водар кветак – петуній, сульфіній, браткаў,  які не перабіў нават струмень вады з палівальнай машыны. Люблю нейкае раптоўнае прачынанне горада. Так, раптоўнае, бо здаецца, прайшло толькі імгненне, а  ўжо нібы і не было пустых вуліц, адзінокіх машын.

Люблю знаёмыя твары незнаёмых людзей. Я іх ведаю, бо сустракаю кожную раніцу, ідучы звычайным маршрутам на работу, нават вітаюся з імі. З важным мужчынам у строгім касцюме з гальштукам (напэўна, вялікі начальнік),  з жанчынай у вопратцы камунальнай службы, што адна з першых прыступіўшы да работы, спраўна прыбірае плошчу, з мілавіднай в’етнамкай, для якой Кобрын даўно ўжо стаў другой радзімай, – яшчэ досвітак, а яна раскладвае свой няхітры тавар - сонечныя акуляры - на рынку, з першым наведвальнікам аднаго з нашых кафэ – мужчына чакае  яго адкрыцця, каб, напэўна, згодна даўняй звычцы, выпіць там кубачак кавы са смачным ласункам. Не ведаю, як пахнуць французскія булкі ці швейцарскія круасаны, але той духмяны водар, які даносіцца з кафэ, і для мяне самы смачны - закранаючы за жывое, застаўляе спыніцца, згадаць бацькоўскі дом з матулінымі пірагамі і акунуцца ў мітуслівае жыццё працоўнага дня Кобрына.



 
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Кобринский районный
исполнительный комитет
225306, г.Кобрин, пл.Ленина, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00
обед с 13.00 до 14.00
выходные дни: суббота, воскресенье
8-01642-2-22-50
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Кобринский районный
исполнительный комитет
225306, г.Кобрин, пл.Ленина, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский