Версия для слабовидящих transparent_line
Кобринский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Меню
h_line_delimetr
Жыццё віруе ў рытме танца

Сярод асоб, занесеных сёлета на Дошку гонару Кобрынскага раёна, значыцца дырэктар Астроміцкай дзіцячай школы мастацтваў Валянціна Пушко. Кіруючую пасаду яна сумяшчае з творчасцю ў народным ансамблі песні і музыкі “Бурштын”. Як ёй удаецца гарманічна спалучаць гэтыя ролі, адказы шукалі разам у час прыемнай размовы.

За сцяной кабінета дырэктара нехта распяваўся – у школе мастацтваў заўжды пануе своеасаблівая творчая атмасфера, напоўненая гукамі музыкі і спевамі.

- Мне, як любой дзяўчынцы, у дзяцінстве хацелася спяваць і танцаваць, - пачынае разважаць жанчына аб тым, адкуль з’явілася прага да танца. – Я была актыўнай, займалася ў розных гуртках у школе, Доме піянераў.

Закончыўшы аддзяленне харэаграфіі Пінскага вучылішча мастацтваў, працавала ў Тэльмах пад Брэстам. У Астроміцкую школу мастацтваў трапіла пасля дэкрэтнага водпуску ў 2000 годзе.

З прыходам Валянціны Карлаўны ў школе адкрылі аддзяленне харэаграфіі, якое карыстаецца вялікай папулярнасцю. З 64 выхаванцаў Астроміцкага аддзялення школы мастацтваў на аддзяленні харэаграфіі займаецца 28 чалавек.

Школа мае тры філіялы – у Луцэ, Стрыгаве і Запрудах, дзе займаюцца 138 дзяцей. Калектыў педагогаў невялікі – 15 чалавек. Для таго, каб лепш разумець настаўнікаў, бацькоў і быць кампетэнтным кіраўніком, Валянціна Карлаўна атрымала вышэйшую адукацыю па сацыяльна-педагагічнай дзейнасці.

- Я стараюся быць добрым дырэктарам, - усміхаецца жанчына, - і спадзяюся, што ў дзверы майго кабінета стукаюць без баязі…

Самыя галоўныя ў школе – дзеці, якіх бацькі прыводзяць ва ўстанову ў першую чаргу для іх усебаковага развіцця.

Асаблівая частка жыцця, аддушына, магчымасць тварыць, выплёскваць энергію і здзяйсняць задумкі, для маёй субяседніцы – ансамбль “Бурштын”.

- Я з’яўляюся кіраўніком танцавальнай групы, але нашы пастаноўкі – увасабленне ідэй усіх ўдзельнікаў ансамбля, - заўважае Валянціна Пушко.

Сапраўды, хто хоць раз бачыў выступленне “Бурштыну” на сцэне, не застаўся абыякавым. Усе ўдзельнікі калектыву, як грані сонечнага каменя, выпраменьваюць энергію сваім прыхільнікам. Аб “Бурштыне” ведаюць не толькі ў горадзе і вобласці - ансамблю пакараліся канцэртныя залы сталіцы і замежжа.

Асаблівасць калектыву ў тым, што тут увасабляюцца і танец, і песня, і музыка. Удзельнікі – непрафісіянальныя музыканты і спевакі, але яны гатовы дарыць гледачам сваю творчасць.

Дзякуючы вялікай творчай энергетыцы, самабытнасці і таленавітасці калектыў станавіўся ўдзельнікам міжнародных фестываляў у Францыі, Германіі, Арабскіх Эміратах. Нядаўна “Бурштын” прымаў удзел у Фестывалі нацыянальных культур у Гродне ў маі, наперадзе – выступленне ў Іспаніі.

З вялікім задавальненнем яны выступаюць у днях вёскі і на прафесіянальных святах.

Як прызналася субяседніца, за такім віруючым жыццём не заўсёды хапае часу на хатнія клопаты, але дома ўсё разумеюць. Калі ёсць час – бавіць яго пераважна на дачы. Зімой у Валянціны Карлаўны асаблівы занятак – вязанне, ці, як яна сама яго называе, зімовы від спорту, які добра прыводзіць эмацыянальны стан ў раўнавагу.

 
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Кобринский районный
исполнительный комитет
225306, г.Кобрин, пл.Ленина, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00
обед с 13.00 до 14.00
выходные дни: суббота, воскресенье
8-01642-2-22-50
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Кобринский районный
исполнительный комитет
225306, г.Кобрин, пл.Ленина, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский