Версия для слабовидящих transparent_line
Кобринский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Меню
h_line_delimetr
Льецца збожжа залатое

На палях гарачая пара – хлебаробы поўным ходам прыбіраюць новы ўраджай. У буйнейшым сельскагаспадарчым прадпрыемстве ААТ “Гарадзец-агра” сёлета неабходна прыбраць 3, 2 тысячы гектараў азімага і амаль 1,5 тысячы гектараў яравой сяўбы. Аграрыі не губляюць часу, максімальна эфектыўна выкарыстоўваючы кожную хвіліну.

- Асноўныя культуры – жыта, яго ў нас 1400 гектараў, трыцікале, якога пасеяна 1250 гектараў, таксама да ўборкі 550 гектараў азімай пшаніцы, 510 гектараў зернебабовых і 585 гектараў займае яравы ячмень, акрамя таго, пасеяна 160 гектараў аўса і 240 - яравой пшаніцы, - расказвае галоўны аграном гаспадаркі Сняжана Ячнік. – Добрыя стаўкі робім на азімую пшаніцу – пакуль што ўраджайнасць трымаецца на ўзроўні каля 45,5 цэнтнера з гектара.

На момант нашага візіту гарадзецкія хлебаробы ўжо закончылі ўборку азімага рапсу, якога было прыбрана 500 гектараў і выкананы дзяржаўны заказ на 140 тон. Зроблены значны пераходны запас кармоў. Надышла чарга азімай пшаніцы, уборка якой ішла на полі каля вёскі Грушава. Тут працавалі 4 камбайны, у кузавы грузавых машын магутнай ракой сыпалася залатое збожжа. Адначасова прыбіраецца азімае жыта, на якім працуе 8 камбайнаў, у бліжэйшых планах распачаць уборку збожжа на насенне. Адразу за камбайнамі на палі выходзяць прэсы для падборкі саломы.

Усяго ў ААТ “Гарадзец-агра” налічваецца 18 збожжаўборачных камбайнаў, сёлета ў гаспадарку паступілі яшчэ два новыя “Палессе GS-12». Адну з гэтых сучасных машын атрымалі маладыя камбайнеры Аляксей Доўнар і Дзмітрый Казюк, якіх мы сустрэлі на полі. Яшчэ ў мінулым годзе хлопцы працавалі памочнікамі камбайнера, а сёлета сфарміравалі свой экіпаж, раўняючыся на перадавікоў жніва. Гледзячы на энтузіязм маладых хлебаробаў, можна не сумнявацца: з гэтымі хлопцамі мы яшчэ абавязкова сустрэнемся з нагоды высокіх працоўных дасягненняў.

 
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Кобринский районный
исполнительный комитет
225306, г.Кобрин, пл.Ленина, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00
обед с 13.00 до 14.00
выходные дни: суббота, воскресенье
8-01642-2-22-50
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Кобринский районный
исполнительный комитет
225306, г.Кобрин, пл.Ленина, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский