Версия для слабовидящих transparent_line
Кобринский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Меню
h_line_delimetr
«Viva РОВАР» збірае сяброў!

Зручна, нядорага, карысна для здароўя, бясшкодна для прыроды ды яшчэ і вельмі цікава. Цяжка пералічыць усе перавагі веласіпеднага транспарту, які з кожным годам набірае папулярнасць сярод людзей розных узростаў па ўсім свеце. Усіх іх, дарослых і зусім маленькіх прыхільнікаў веласіпедаў, сабраў 10 чэрвеня маштабны фестываль «Viva РОВАР – 2018», прымеркаваны да дзён энергіі, які ўжо ў другі раз напоўніў Кобрын яркімі фарбамі сапраўднага свята.

– Гэты выдатны фестываль дае нам магчымасць быць разам, дзяліцца сваімі эмоцыямі, атрымаць зарад бадзёрасці, – падкрэсліў намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык. – І той факт, што сёння нас практычна ў тры разы больш, чым было на першым велафестывалі, гаворыць аб тым, што мы знаходзімся на правільным шляху. Чарговым крокам на ім стане адкрыццё новай велатрасы еўрапейскага ўзроўню, якое адбудзецца ў нашым горадзе восенню. А велафестывалю я шчыра жадаю добрай будучыні і веру, што ўсё толькі пачынаецца! Пасля выступлення юных кобрынскіх артыстаў, размінкі і кароткага інструктажу, які правялі супрацоўнікі ДАІ, вялікай яркай калонай, якую ўзначаліў Валянцін Трубчык разам з гасцямі з Польшчы і моладдзю з ГА «БРСМ», прадстаўнікамі РА РГА "Белая Русь" усе ўдзельнікі фестывалю выехалі на велапарад, які прайшоў па цэнтральных вуліцах Кобрына.

А на плошчы Леніна ўсё толькі пачыналася – тут працавалі зоны рамонту веласіпедаў, усе жадаючыя маглі паспрабаваць свае сілы ў пераадоленні паласы перашкод, веданні правіл дарожнага руху, у фігурным катанні на веласіпедзе, праходзілі спаборніцтвы па спартыўным велаарыентаванні. Для знаўцаў экалагічнай тэмы была прапанавана віктарына міжнароднага грамадскага аб’яднання «Экапартнёрства», прысутным расказалі аб ініцыятыве «Кобрын ратуе клімат планеты».

– Хочацца шчыра падзякаваць усім кабрынчанам за тое, што яны ўносяць вялікі ўклад у развіццё веласіпеднага руху, – адзначыла кіраўнік прэс-службы руху «За вела-Брэст» Марына Чыж. – Веласіпед – гэта шлях да чыстай і здаровай будучыні.

Шмат добрых слоў аб велафестывалі прагучала і ад нашых замежных гасцей, у тым ліку з Польшчы. Кіраўнік польскай дэлегацыі з горада-пабраціма Кобрына Мяндзыжца-Падляскага, ветэран веласпорту Юрэк Туш з задавальненнем адзначыў, што плённае супрацоўніцтва паміж нашымі гарадамі працягваецца ўжо каля 20 гадоў, і выказаў надзею, што такія мерапрыемствы будуць набіраць папулярнасць.

Трэба адзначыць, што да велафестывалю кабрынчане падышлі з фантазіяй і энтузіязмам. Выдатны камандны дух прадэманстравалі калектывы прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў адукацыі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, а таксама сем’і кабрынчан і гасцей горада. Узнагароды і падарункі ад спонсараў, якімі сталі СТАА «ВП Палессе», ААТ «Кобрынскі МСЗ», Кобрынская РА РГА «Белая Русь», Кобрынскі РК ГА «БРСМ», газета «Кобрынскі веснік», РФАУ «Атлант», кампанія «Піца Італьяна», «Белдзяржстрах» і парк імя А.В. Суворава, знайшлі ўладальнікаў лепшых касцюмаў, самых цікавых веласіпедаў, пераможцаў шматлікіх спаборніцтваў, аўтараў лепшых малюнкаў на тэму веласпорту, а таксама самых маленькіх і самых сталых веласіпедыстаў. А галоўным падарункам стаў выдатны настрой фестывалю, які, мы ўпэўнены, яшчэ не раз збярэ пад свае сцягі велааматараў Кобрыншчыны.







 
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Кобринский районный
исполнительный комитет
225306, г.Кобрин, пл.Ленина, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00
обед с 13.00 до 14.00
выходные дни: суббота, воскресенье
8-01642-2-22-50
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Кобринский районный
исполнительный комитет
225306, г.Кобрин, пл.Ленина, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский