Версия для слабовидящих transparent_line
Кобринский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Меню
h_line_delimetr
Каб зерне ўзышло

– Мне часта задаюць пытанне, як правільна выхаваць падрастаючае пакаленне, каб яно стала годнай зменай тым, хто не сёння - заўтра саступіць месца маладым. На што я заўсёды адказваю: павінна быць пераемнасць і цесная ўзаемасувязь: сям’ я – дзіцячы сад – школа – наступная навучальная ўстанова. І кожны, хто стаіць за пэўным звяном гэтага доўгага ланцуга, не мае права перакласці свае абавязкі на другога. Павінен быць яскравым прыкладам для свайго выхаванца, і ад сябе патрабаваць намнога больш, чым хоча атрымаць ад свайго падапечнага. У асобы, якую трэба выпусціць у вялікае самастойнае жыццё і ад якой у будучым залежыць яе ўласны дабрабыт і лёс усёй краіны, павінна быць ідэя, вялікая мэта, што аб’ядноўвае блізкіх па духу людзей, і, безумоўна, асэнсаванне адказнасці за свае ўчынкі, – сцвярджае былы дырэктар Кобрынскага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя сферы абслугоўвання Марыя Клачковіч.

Хто, як не яна, ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна, заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, які выхаваў і выпусціў у свет не адно пакаленне маладых швачак, повараў, сацыяльных работнікаў, афіцыянтаў, аператараў ЭВМ, страхавых і камерцыйных агентаў, што сёння сваёй сумленнай працай праслаўляюць Кобрыншчыну і ўсю нашу Беларусь, мае права на такое выказванне?! Усё жыццё Марыі Клачковіч – гэта несупынная самаадданая праца, пошукі шляхоў, якія павінны былі, дзякуючы вялікім намаганням, прывесці да канчатковай мэты, якая заключалася не толькі ў выпуску ў свет прафесіянальнага спецыяліста, а яшчэ і грамадзяніна-патрыёта, годнага сына сваёй краіны. І калі ўлічыць той факт, што за перыяд працоўнай дзейнасці Марыі Мікалаеўны ў ліцэі сферы абслугоўвання сярод навучэнцаў не было зафіксавана ніводнага правапарушэння, што пра былых выхаванцаў яна чула толькі станоўчыя водгукі, можна сцвярджаць: з задачай сваёй яна як кіраўнік і выхавальнік справілася.

Нельга не згадзіцца з меркаваннямі Марыі Мікалаеўны наконт ідэалагічных аспектаў у складаным і шматгранным выхаваўчым працэсе. Так, ёсць віна і сям’і, і школы ў тым, што многія слаўныя традыцыі, якія фарміраваліся дзесяцігоддзямі ў нашым грамадстве, былі страчаны. Сказаць, што толькі час, новыя змены, якія хваляй накрылі нашу краіну ў канцы 20-стагоддзя, вінаваты ў тым, што не кожны сённяшні вучань ведае складальнікі беларускай дзяржаўнасці, дрэнна валодае роднай мовай, не ведае свой род да сёмага калена і культурныя традыцыі продкаў, значыць перакласці сваю віну на няпэўную асобу. Вярнуць добрыя традыцыі, на якіх выхавалася не адно пакаленне беларусаў, можна сумеснымі намаганнямі, бо аснова – сам падмурак – у нас ёсць. І яе трэба ўмацоўваць, абапірацца на традыцыі і ствараць новае, бо час, безумоўна, патрабуе перамен, але не разбурэння. А пачынаецца ўсё проста – з калыскі, над якой маці спявала песню дзіцяці, з кінутага разам з бацькам зерня ў прагрэтую веснавым сонцам глебу, з пасаджаных разам з класам кволенькіх дрэўцаў у парку…

 
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Кобринский районный
исполнительный комитет
225306, г.Кобрин, пл.Ленина, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00
обед с 13.00 до 14.00
выходные дни: суббота, воскресенье
8-01642-2-22-50
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Кобринский районный
исполнительный комитет
225306, г.Кобрин, пл.Ленина, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский