Версия для слабовидящих transparent_line
Кобринский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Меню
h_line_delimetr
Культура



Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 19 сентября 2008 г № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»

Постановление Совета Министров РБ. Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва

Зарегистрировано в НРПА РБ 24 сентября 2008 г. N 5/28395

 

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзеныя:

Палажэнне аб парадку стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

Палажэнне аб Рэспублiканскiм мастацка-экспертным савеце па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву.

2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 2000 г. N 1393 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку праектавання, стварэння (будаўнiцтва), рэканструкцыi i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 88, 5/4026);

пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 жнiўня 2003 г. N 1075 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 2000 г. N 1393 i зацвярджэннi Палажэння аб Рэспублiканскiм мастацка-экспертным савеце па манументальнаму мастацтву i складу Рэспублiканскага мастацка-экспертнага савета па манументальнаму мастацтву" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 94, 5/12924).

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

 

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi

 

                                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                        Пастанова
                                                        Савета Мiнiстраў
                                                        Рэспублiкi Беларусь
                                                        19.09.2008 N 1372

 

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Дадзеным Палажэннем устанаўлiваецца парадак стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

2. Да манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва адносяцца манументальная скульптура, манументальна-дэкаратыўная скульптура, манументальны жывапiс, дэкаратыўна-аздабленчыя формы, мастацкiя тканiны.

Манументальная скульптура - творы (мемарыяльныя ансамблi, манументы-помнiкi, помнiкi, помнiкi-бюсты, надмагiльныя помнiкi, мастацка-архiтэктурныя збудаваннi ў месцах пахавання, мемарыяльныя дошкi, памятныя дошкi i знакi, мемарыяльныя плiты, помнiкi-стэлы, статуi, якiя маюць самастойнае значэнне або ўваходзяць у структуру ансамбля i з'яўляюцца яго часткай), прысвечаныя важнай гiстарычнай падзеi або вядомым дзеячам, якiя ствараюцца для ўстаноўкi на адкрытай прасторы i звонку будынкаў па-за межамi памяшканняў.

Манументальна-дэкаратыўная скульптура - творы (статуi, рэльефы, iншыя скульптурныя формы, што маюць самастойнае значэнне цi выконваюць ролю архiтэктурных элементаў, скульптурная арнаментацыя будынкаў), якiя прызначаны для аздаблення фасадаў i iнтэр'ераў збудаванняў, ландшафтна-прыроднага асяроддзя, плошчаў, вулiц, маюць дэкаратыўны характар, канкрэтызуюць архiтэктурны вобраз.

Манументальны жывапiс - творы (карцiна, мазаiка, вiтраж, роспiс i iншыя), выкананыя ў тэхнiках фрэскi, мазаiкi, вiтражу, тэмпернага, алейнага, васковага жывапiсу, у змешанай тэхнiцы, сграфiта, прызначаныя для канкрэтнага архiтэктурнага асяроддзя.

Дэкаратыўна-аздабленчыя формы - мастацка-дэкаратыўныя i дызайнерскiя работы выяўленчага характару з металу, керамiкi, шкла, дрэва, каменю i iншых матэрыялаў, выкананыя ў тэхнiках лiцця, коўкi, дзiфоўкi, чаканкi, iнтарсii (вазы, рашоткi, агароджы, флюгеры, элементы паркавага аздаблення i iншыя), якiя маюць адносна самастойнае значэнне i прызначаны для архiтэктурнага цi ландшафтнага асяроддзя.

Мастацкiя тканiны - габелены, тэкстыльныя пано, дываны, шпалеры, заслоны, тканiны абiвачныя, выкананыя ў тэхнiках ткацкай, дывановай, аплiкацыi, вышыўкi, пляцення, прызначаныя для канкрэтнага iнтэр'ера.

3. Творы манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва прызначаны для:

увекавечвання памяцi аб важнейшых гiстарычных i грамадскiх падзеях, знамянальных датах сусветнай i айчыннай гiсторыi i культуры, вядомых дзяржаўных, палiтычных, грамадскiх, ваенных дзеячах, народных героях, дзеячах навукi, мастацтва i культуры;

вырашэння iдэалагiчных, адукацыйна-асветнiцкiх, выхаваўчых задач;

фармiравання мастацка-дэкаратыўнымi сродкамi эстэтычнага асяроддзя, аздаблення i арганiзацыi архiтэктурнага цi ландшафтнага асяроддзя.

4. Стварэнне (рэканструкцыя) i ўстаноўка твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ажыццяўляецца па заказу дзяржаўных органаў, дзяржаўных арганiзацый, грамадскiх аб'яднанняў, iншых арганiзацый i фiзiчных асоб (далей - заказчыкi) на падставе заключаных дагавораў на выкананне работ па стварэнню (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (далей - дагавор).

Стварэнне (рэканструкцыя) твораў манументальнай скульптуры (незалежна ад крынiцы фiнансавання) i манументальна-дэкаратыўнай скульптуры (за кошт сродкаў рэспублiканскага i (цi) мясцовых бюджэтаў) ажыццяўляецца на падставе заключэння Мiнiстэрства культуры.

Для атрымання заключэння Мiнiстэрства культуры мясцовы выканаўчы i распарадчы орган накiроўвае ў дадзенае Мiнiстэрства пiсьмо-зварот з абгрунтаваннем неабходнасцi стварэння (рэканструкцыi) i ўстаноўкi твора манументальнай або манументальна-дэкаратыўнай скульптуры.

Мiнiстэрства культуры ў 15-дзённы тэрмiн пасля атрымання пiсьма-звароту дае заключэнне аб мэтазгоднасцi (немэтазгоднасцi) стварэння (рэканструкцыi) i ўстаноўкi твора манументальнай або манументальна-дэкаратыўнай скульптуры.

Пры гэтым улiчваюцца:

сувязь твора манументальна-дэкаратыўнай скульптуры з нацыянальнай культурай Рэспублiкi Беларусь;

значэнне для Рэспублiкi Беларусь асобы (гiстарычнай падзеi), у гонар якой плануецца ўстанавiць твор манументальнай скульптуры;

увекавечанне памяцi аб дадзенай асобе (гiстарычнай падзеi) у iснуючых творах манументальнай скульптуры, назвах вулiц, паркаў, сквераў, населеных пунктаў i iншым;

магчымасцi фiнансавання стварэння (рэканструкцыi) i ўстаноўкi твора манументальнай скульптуры;

iншыя абставiны.

5. Дадзенае Палажэнне не распаўсюджваецца на надмагiльныя помнiкi, якiя ўстанаўлiваюцца па заказу фiзiчных асоб за ўласны кошт, акрамя тых, што ўстанаўлiваюцца на тэрыторыi мемарыяльных комплексаў, ахоўных зон гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

 

ГЛАВА 2 СТВАРЭННЕ (РЭКАНСТРУКЦЫЯ) I ЎСТАНОЎКА ТВОРАЎ МАНУМЕНТАЛЬНАЙ СКУЛЬПТУРЫ

6. Стварэнне (рэканструкцыя) твораў манументальнай скульптуры i ўстаноўка iх на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляюцца па рашэнню мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў на падставе заключэння Мiнiстэрства культуры.

7. Рашэнне мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў аб стварэннi (рэканструкцыi) i ўстаноўцы твораў манументальнай скульптуры прымаецца:

па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь - мемарыяльных ансамбляў, манументаў-помнiкаў, помнiкаў, а таксама помнiкаў-бюстаў i надмагiльных помнiкаў, якiя ствараюцца ў абласных цэнтрах i г. Мiнску;

па ўзгадненню з абласнымi выканаўчымi камiтэтамi - помнiкаў-бюстаў i надмагiльных помнiкаў, якiя ствараюцца на тэрыторыях абласцей, за выключэннем абласных цэнтраў.

8. Узгадненне рашэння аб стварэннi (рэканструкцыi) i ўстаноўцы твораў манументальнай скульптуры, названых у пункце 7 дадзенага Палажэння, ажыццяўляецца пасля атрымання заключэння Мiнiстэрства культуры.

Для ўзгаднення рашэння аб стварэннi (рэканструкцыi) i ўстаноўцы твораў манументальнай скульптуры на тэрыторыях абласцей, за выключэннем абласных цэнтраў, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi прадстаўляюцца ў абласныя выканаўчыя камiтэты:

пiсьмо-зварот аб узгадненнi рашэння;

даведка-абгрунтаванне неабходнасцi стварэння (рэканструкцыi) i ўстаноўкi твораў манументальнай скульптуры, у тым лiку з вызначэннем крынiц i памераў фiнансавання;

заключэнне Мiнiстэрства культуры;

iншыя iнфармацыйныя матэрыялы.

Для ўзгаднення рашэння аб стварэннi (рэканструкцыi) i ўстаноўцы твораў манументальнай скульптуры ў абласных цэнтрах i г. Мiнску абласныя выканаўчыя камiтэты, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт накiроўваюць на разгляд Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь дакументы, названыя ў частцы другой дадзенага пункта.

9. Стварэнне твораў манументальнай скульптуры для ўстаноўкi iх за межамi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца па рашэнню Мiнiстэрства культуры пры згодзе кампетэнтнага органа замежнай дзяржавы, на тэрыторыi якой плануецца ўстанавiць твор манументальнай скульптуры. Устаноўка дадзеных твораў ажыццяўляецца па ўзгадненню з Мiнiстэрствам замежных спраў.

Пры гэтым стварэнне такiх твораў манументальнай скульптуры, як мемарыяльныя ансамблi, манументы-помнiкi, помнiкi, помнiкi-бюсты, надмагiльныя помнiкi, ажыццяўляецца па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

 

ГЛАВА 3 ПРАЕКТАВАННЕ ТВОРАЎ МАНУМЕНТАЛЬНАГА I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА, ПАРАДАК АДБОРУ ПРАЕКТАЎ, IХ САСТАЎ

10. Для стварэння (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва распрацоўваецца iх эскiзны праект.

Эскiзны праект ствараецца ў мэтах вызначэння вобразна-мастацкай задумы, архiтэктурна-прасторавай кампазiцыi, канструкцыйнага рашэння, прыкладнага кошту твора манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва i павiнен уключаць фiзiчныя параметры i параметры яго прасторавага размяшчэння.

11. Адбор эскiзных праектаў твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, за выключэннем твораў манументальнай скульптуры, праводзiцца заказчыкам на падставе экспертнага заключэння абласных i Мiнскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў.

Адбор эскiзных праектаў твораў манументальнай скульптуры праводзiцца заказчыкам пасля прыняцця адпаведнага рашэння выканаўчымi i распарадчымi органамi на падставе экспертнага заключэння:

Рэспублiканскага мастацка-экспертнага савета па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву (далей - Рэспублiканскi савет) - для твораў, якiя ствараюцца (рэканструююцца) i ўстанаўлiваюцца ў абласных цэнтрах i г. Мiнску па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;

абласных i Мiнскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў - для iншых твораў.

Адбор эскiзных праектаў твораў манументальнага мастацтва для ўстаноўкi iх за межамi Рэспублiкi Беларусь праводзiцца заказчыкам на падставе экспертнага заключэння Рэспублiканскага савета.

Прадстаўленне эскiзных праектаў для заключэння мастацка-экспертных саветаў ажыццяўляецца заказчыкам.

12. Палажэнне аб парадку работы Рэспублiканскага савета зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, абласных i Мiнскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў - абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi.

Склад Рэспублiканскага савета зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры, абласных i Мiнскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў - абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры.

Склад мастацка-экспертных саветаў фармiруецца з лiку вядучых дзеячаў выяўленчага мастацтва, архiтэктараў, мастацтвазнаўцаў, прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў, дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый.

Пры гэтым у склад абласных i Мiнскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў уключаецца не менш за двух прадстаўнiкоў Рэспублiканскага савета. Склад мастацка-экспертных саветаў зацвярджаецца на 3 гады. Пры чарговым зацвярджэннi змяненню падлягае не менш за адну трэцюю складу савета.

13. У выпадках, звязаных са стварэннем найбольш значных i складаных па тэматыцы i кампазiцыi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, заказчык праводзiць конкурс эскiзных праектаў (далей - конкурс).

У выпадку стварэння твораў манументальнай скульптуры конкурс праводзiцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi або Мiнiстэрствам культуры. Парадак арганiзацыi i правядзення такога конкурсу, склад журы конкурсу зацвярджаюцца адпаведна мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi або Мiнiстэрствам культуры. Пры гэтым у склад журы конкурсу абавязкова ўключаюцца прадстаўнiкi Рэспублiканскага савета i Мiнiстэрства культуры.

14. Эскiзны праект для найбольш значных i складаных па тэматыцы i кампазiцыi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (а для iншых твораў - пры неабходнасцi) павiнен уключаць:

сiтуацыйны план (выкапiроўка з генеральнага плана) у маштабе 1:500;

эскiз кампазiцыйнага рашэння (для скульптуры - у мяккiм матэрыяле) у маштабе не менш за 1:10;

планы памяшканняў (участкаў) у маштабе 1:200 - 1:20;

фасады (разгорткi сцен) у маштабе 1:200 - 1:20;

столi памяшканняў у маштабе 1:200 - 1:20;

выява перспектывы цi спрошчаны макет;

генеральны план у маштабе 1:500;

план збудавання ў маштабе 1:200 - 1:20;

разбiвачныя чарцяжы з прывязкай восей да iснуючай сiтуацыi, чарцяжы вертыкальнай планiроўкi i добраўпарадкавання тэрыторыi;

агульны план;

малюнкi для выканання мадэлей дэкаратыўных элементаў (картушы, фрызы, устаўкi i iншае);

тлумачальная запiска з разлiкам прыкладнага кошту;

агульная тлумачальная запiска з кароткiм апiсаннем рашэнняў з прывядзеннем асноўных разлiковых даных па канструкцыях i iнжынернаму абсталяванню (пры неабходнасцi).

15. Кошт усiх работ, звязаных з праектаваннем i стварэннем (рэканструкцыяй) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ў матэрыяле (натуры), уключаючы iх устаноўку, а таксама прадугледжаных праектам будаўнiча-мантажных работ вызначаецца калькуляцыямi i (або) каштарыснай дакументацыяй.

16. Пры вызначэннi кошту работ i паслуг, звязаных з праектаваннем, стварэннем (рэканструкцыяй) i ўстаноўкай твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, улiчваюцца ў тым лiку наступныя работы i паслугi:

распрацоўка эскiзнага праекта;

выкананне рабочага праекта i канструктыўнай часткi;

выкананне твораў у матэрыяле (натуры);

ажыццяўленне будаўнiча-мантажных работ, прадугледжаных эскiзнымi i рабочымi праектамi;

аўтарскае кiраўнiцтва пры ўстаноўцы твораў;

ажыццяўленне экспертызы (у тым лiку праезд, харчаванне, пражыванне членаў мастацка-экспертных саветаў);

iншыя работы i паслугi, звязаныя з праектаваннем, стварэннем (рэканструкцыяй) i ўстаноўкай твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

17. Выключаны.

 

ГЛАВА 4 ПАРАДАК ЗАЦВЯРДЖЭННЯ ЭСКIЗНЫХ ПРАЕКТАЎ ТВОРАЎ МАНУМЕНТАЛЬНАГА I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА

18. Адабраныя эскiзныя праекты твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца для ўстаноўкi на адкрытай прасторы i звонку будынкаў, па-за межамi памяшканняў, зацвярджаюцца iх заказчыкамi пасля ўзгаднення з адпаведнымi структурнымi падраздзяленнямi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў галiне архiтэктурнай, горадабудаўнiчай i будаўнiчай дзейнасцi на тэрыторыi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi.

19. Эскiзныя праекты рэканструкцыi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва зацвярджаюцца ў парадку, вызначаным у пункце 18 дадзенага Палажэння, акрамя праектаў рэканструкцыi помнiкаў гiсторыка-культурнай спадчыны, якiя ўзгадняюцца i зацвярджаюцца ў парадку, вызначаным заканадаўствам.

 

ГЛАВА 5 ВЫКАНАННЕ РАБОТ ПА СТВАРЭННЮ (РЭКАНСТРУКЦЫI) ТВОРАЎ МАНУМЕНТАЛЬНАГА I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА

20. Работа аўтара (калектыву аўтараў) па стварэнню (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва выконваецца паэтапна:

выкананне эскiзнага праекта;

выкананне рабочай мадэлi (рабочага эскiзу);

выкананне мадэлi (кардону) у натуральную велiчыню;

выраб твора ў матэрыяле.

Фактычнае выкананне аб'ёмаў работы аўтара (калектыву аўтараў) вызначаецца па кожнаму этапу на падставе экспертных заключэнняў:

Рэспублiканскага савета - для твораў, якiя ствараюцца i ўстанаўлiваюцца ў абласных цэнтрах i г. Мiнску па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;

абласных i Мiнскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў - для iншых твораў.

21. Выканаўца твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва вызначаецца заказчыкам у межах ажыццяўлення творчага праекта (творчай дзейнасцi) у галiне культуры i мастацтва.

Выканаўцамi могуць быць фiзiчныя або юрыдычныя асобы, якiя маюць адпаведную квалiфiкацыю i права на ажыццяўленне работ па стварэнню твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва i заключылi дагавор з заказчыкам.

22. Выкананне будаўнiчых работ, звязаных з устаноўкай твораў манументальнай скульптуры, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам у галiне архiтэктуры, горадабудаўнiцтва i будаўнiцтва.

 

ГЛАВА 6 ФIНАНСАВАННЕ РАБОТ ПА СТВАРЭННЮ (РЭКАНСТРУКЦЫI) ТВОРАЎ МАНУМЕНТАЛЬНАГА I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА

23. Фiнансаванне стварэння (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, пачынаючы з праектавання, можа ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (цi) мясцовых бюджэтаў, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

24. Памер аўтарскага ганарару за стварэнне (рэканструкцыю) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам i на падставе рэкамендацый Рэспублiканскага савета або абласных i Мiнскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў.

25. Выключаны.

26. Канчатковыя разлiкi па дагаворах з аўтарамi i выканаўцамi ажыццяўляюцца пасля падпiсання акта дзяржаўнай прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Канчатковыя разлiкi за выкананне работы аўтара (калектыву аўтараў) па стварэнню твораў манументальнага мастацтва для ўстаноўкi за межамi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляюцца на падставе экспертнага заключэння Рэспублiканскага савета аб гатоўнасцi твора.

 

ГЛАВА 7 ПРЫЁМКА ТВОРАЎ МАНУМЕНТАЛЬНАГА I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА

27. Пасля стварэння (рэканструкцыi) i ўстаноўкi на месцы твора манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва заказчык прызначае рабочую камiсiю для вызначэння яго гатоўнасцi, у склад якой уваходзяць прадстаўнiкi заказчыка, выканаўцы, аўтары цi калектыў аўтараў. Рабочая камiсiя складае акт аб гатоўнасцi твора да дзяржаўнай прыёмкi.

28. Дзяржаўная прыёмка твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ажыццяўляецца дзяржаўнымi камiсiямi, склад якiх фармiруецца з членаў мастацка-экспертных саветаў, прадстаўнiкоў заказчыка, дзяржаўных органаў, грамадскасцi i зацвярджаецца:

Мiнiстэрствам культуры - для прыёмкi твораў, якiя ствараюцца (рэканструююцца) i ўстанаўлiваюцца ў абласных цэнтрах i г. Мiнску па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;

абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi - для прыёмкi iншых твораў.

29. Дзяржаўная прыёмка твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва афармляецца актам, якi павiнен змяшчаць:

падставу для стварэння твора;

кароткае апiсанне твора, якi прымаецца, у цэлым i ў асноўных элементах;

акт прыёмкi будаўнiчых i мантажных работ (пры неабходнасцi);

звесткi пра аўтараў цi калектыў аўтараў;

звесткi аб выканаўцы (выканаўцах) работ;

звесткi аб выкананых работах у адпаведнасцi з зацверджаным каштарысам;

пералiк выяўленых недахопаў з устанаўленнем тэрмiнаў iх выпраўлення (лiквiдацыi);

ацэнку мастацкiх вартасцей твора i якасцi работы, заключэнне аб мэтазгоднасцi перадачы твора пад дзяржаўную ахову ва ўстаноўленым парадку;

вывады i прапановы.

30. Заказчык прадстаўляе дзяржаўнай камiсii па прыёмцы твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва:

каштарыс i рабочыя чарцяжы;

акт на земляныя работы (пры неабходнасцi);

акт устаноўкi твора;

акт добраўпарадкавання тэрыторыi (пры неабходнасцi);

фатаграфii выкананага твора;

акт рабочай камiсii аб гатоўнасцi твора да дзяржаўнай прыёмкi.

31. Прыём у эксплуатацыю (адкрыццё) будынкаў i збудаванняў, якiя адносяцца да твораў манументальнай скульптуры, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам у галiне архiтэктуры, горадабудаўнiцтва i будаўнiцтва, пасля падпiсання акта дзяржаўнай прыёмкi.

32. Акт дзяржаўнай прыёмкi складаецца ў двух экземплярах, адзiн з якiх перадаецца выканаўцу работ, другi - заказчыку.

33. У выпадку, калi твор не адпавядае зацверджанаму эскiзнаму праекту, не мае належных мастацкiх вартасцей, дзяржаўная камiсiя ў спецыяльным заключэннi абгрунтоўвае сваю адмову ад дзяржаўнай прыёмкi i iнфармуе аб гэтым орган, якi прызначыў дзяржаўную камiсiю, для прыняцця адпаведнага рашэння.

34. Арганiзацыi, на баланс якiх перадаюцца творы манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, нясуць адказнасць за iх захаванасць.

35. Творы манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва вялiкай мастацкай значнасцi паступаюць пад дзяржаўную ахову ва ўстаноўленым парадку.

36. За парушэнне дадзенага Палажэння, устаноўку твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва без належнага ўзгаднення вiнаватыя нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам. Творы манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ўстаноўлены самавольна або не прайшлi дзяржаўную прыёмку ва ўстаноўленым парадку, падлягаюць дэмантажу.

 

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Савета Мiнiстраў
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      19.09.2008 N 1372
                                                      (у рэдакцыi пастановы
                                                      Савета Мiнiстраў
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      08.06.2011 N 732)

 

ПАЛАЖЭННЕ АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНЫМ САВЕЦЕ ПА МАНУМЕНТАЛЬНАМУ I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАМУ МАСТАЦТВУ

1. Рэспублiканскi мастацка-экспертны савет па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву (далей - Рэспублiканскi савет) з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадча-рэкамендацыйным органам.

2. Асноўнымi задачамi Рэспублiканскага савета з'яўляюцца падрыхтоўка экспертных заключэнняў, а таксама выпрацоўка практычных рэкамендацый, звязаных з праектаваннем, стварэннем (рэканструкцыяй) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

3. Рэспублiканскi савет у сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем.

4. У мэтах выканання сваiх задач Рэспублiканскi савет дае:

экспертныя заключэннi па эскiзных праектах твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;

практычныя рэкамендацыi, якiя садзейнiчаюць якаснай рэалiзацыi творчай задумы аўтара (калектыву аўтараў);

заключэнне па этапах выканання работы аўтарам (калектывам аўтараў) па стварэнню (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструююцца) у абласных цэнтрах i г. Мiнску;

рэкамендацыi аб неабходнасцi павелiчэння (памяншэння) аўтарскага ўзнагароджання ў залежнасцi ад мастацкага ўзроўню твора;

экспертныя заключэннi аб завершанасцi работы аўтара (калектыву аўтараў) па стварэнню твораў манументальнага мастацтва для ўстаноўкi за межамi Рэспублiкi Беларусь.

5. Рэспублiканскi савет адхiляе праекты твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя не адпавядаюць высокаму вобразна-мастацкаму ўзроўню або належнаму архiтэктурна-кампазiцыйнаму рашэнню цi выкананы з парушэннем iснуючага парадку iх стварэння (рэканструкцыi).

6. На пасяджэннi Рэспублiканскага савета прысутнiчаюць прадстаўнiкi заказчыка, аўтары або аўтарскi калектыў, выканаўцы, пры неабходнасцi запрашаюцца прадстаўнiкi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, органаў дзяржаўнага кiравання, творчых саюзаў, навуковых i грамадскiх арганiзацый, сродкаў масавай iнфармацыi.

7. Рэспублiканскi савет узначальвае старшыня. Старшыня мае намеснiка, якi ў яго адсутнасць кiруе работай Рэспублiканскага савета. Рэспублiканскi савет мае няцотную колькасць членаў, але не больш за 17 чалавек з улiкам старшынi.

Склад Рэспублiканскага савета зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры. У яго ўваходзяць вядучыя дзеячы выяўленчага мастацтва, архiтэктары, мастацтвазнаўцы, прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый.

8. Пасяджэннi Рэспублiканскага савета праводзяцца па меры неабходнасцi. Пры неабходнасцi старшыня Рэспублiканскага савета, а ў яго адсутнасць - намеснiк старшынi, прызначае рабочую экспертную групу з членаў Рэспублiканскага савета i iншых спецыялiстаў, якая рыхтуе праект экспертнага заключэння Рэспублiканскага савета па асобных пытаннях i выносiць яго для абмеркавання i зацвярджэння на чарговым пасяджэннi Рэспублiканскага савета.

9. Рашэннi Рэспублiканскага савета прымаюцца простай большасцю галасоў i лiчацца правамоцнымi пры ўмове прысутнасцi на пасяджэннi не менш за адну другую складу Рэспублiканскага савета i афармляюцца пратаколам.

10. Прадстаўленне матэрыялаў для iх разгляду Рэспублiканскiм саветам, работу Рэспублiканскага савета i кантроль за выкананнем яго рашэнняў забяспечвае Мiнiстэрства культуры.

 
Адміністрацыйныя працэдуры упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Назва адміністрацыйнай працэдуры

Дакументы і (або) іншыя звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам або юрыдычнай асобай для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры

Памер платы, спаганяемай пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры.

Тэрмін дзеяння дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

Асоба, адказная за выкананне адміністрацыйнай працэдуры

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляе аддзел навукова-праектных работ і рэстаўрацыйнай вытворчасці па заявах юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў

Выдача дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

Заява 1;
справаздача аб выкананых на працягу папярэдняга года работах, складзеная асобай, на якую ўскладзены абавязак кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі (у выпадку выканання работ у мінулыя гады)

бясплатна

15 дзён

да канца каляндарнага году, у якім запланавана правядзенне работ

Чарняўскі Альгерд Ігаравіч (каб. 1112, тэл. 200 11 36)

Правядзенне атэстацыі і выдача пасведчання на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

заява;
копія дыплома аб вышэйшай адукацыі грамадзяніна, індывідуальнага прадпрымальніка, якія прэтэндуюць на атрыманне пасведчання;
выпіска з працоўнай кніжкі;
копія дыплома аб перападрыхтоўцы на ўзроўні вышэйшага або пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі прэтэндэнта (пры іх наяўнасці)

бясплатна

30 каляндарных дзён

да 5 гадоў

Сматрэнка Аксана Сцяпанаўна (каб. 1112, тэл. 200 11 36);
Чарняўскі Альгерд Ігаравіч (каб. 1112, тэл. 200 11 36)

Выдача заключэння аб узгадненні навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

заява, у якой указваюцца звесткі аб выдадзеным дазволе на выкананне навукова-даследчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях;
камплект навукова-праектнай дакументацыі з агульнай тлумачальнай запіскай

бясплатна

20 рабочых дзён, а ў выпадках, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб культуры навукова-праектная дакументацыя падлягае папярэдняму разгляду Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, – 30 рабочых дзён

да прыёмкі ў эксплуатацыю матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

Краюшкіна Святлана Мікалаеўна (каб. 1116, тэл. 327 39 17);
Бандарэнка Аляксандр Васільевіч (каб. 1116, тэл. 306 25 01)

Выдача заключэння аб узгадненні праектнай дакументацыі на выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і другіх работ, выкананне іншай дзейнасці на помніках археалогіі

заява;
праектная дакументацыя з агульнай тлумачальнай запіскай

бясплатна

20 каляндарных дзён

на тэрмін дзеяння праектнай дакументацыі, які вызначаны заканадаўствам

Краюшкіна Святлана Мікалаеўна (каб. 1116, тэл. 327 39 17);
Бандарэнка Аляксандр Васільевіч (каб. 1116, тэл. 306 25 01)

Выдача заключэння аб адпаведнасці прымаемай у эксплуатацыю нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльнай гісторыка-культурых каштоўнасцей

 Заява 2;
навукова-рэстаўрацыйная справаздача аб выкананых работах, складзеная асобай, на якую ўскладзены абавязак кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі;
акт аб перадачы навукова-праектнай дакументацыі ў Банк звестак аб гісторака-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

бясплатна

у тэрмін да завяршэння работы прыёмачнай камісіі, але не больш 15 каляндарных дзён

бестэрмінова

Ленкоў Аляксандр Мікалаевіч (каб. 1112, тэл. 200 11 36)

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія сектар мастацтвазнаўцаў-экспертаў па вывазу культурных каштоўнасцей з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Выдача заключэння (дазвольнага дакумента) на вываз з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюзу рухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

заява;
тры фотаздымка памерам 10х15 см найбольш характэрнай праекцыі кожнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, а ў выпадку афармлення комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці асобна фатаграфуецца кожны з прадметаў або група прадметаў;
дакумент, які пацвярджае Камерцыйнае страхаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей, што часова вывозяцца, з забеспячэннем ўсіх выпадкаў страхавых рызык, альбо дакумент аб дзяржаўнай гарантыі фінансавага пакрыцця ўсіх рызык, прадстаўлены краінай, якая прымае гісторыка-культурныя каштоўнасці, на карысць Рэспублікі Беларусь;
дакументальна пацверджаныя гарантыі (дагавор) прымаючага боку і гарантыі дзяржаўных органаў краіны прызначэння ў дачыненні да захаванасці і звароту гісторыка-культурных каштоўнасцей, што часова вывозяцца, з вызначэннем мэтаў і ўмоў часовага вывазу гісторыка-культурных каштоўнасцей

1 базавая велічыня – пры вывазе адной гісторыка-культурнай каштоўнасці;
1,5 базавых велічынь – пры вывазе дзвюх і больш гісторыка-культурных каштоўнасцей*

10 дзён, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – 1 месяц

1 год

Зігмантовіч Алена Аляксандраўна (каб. 801, тэл. 203 95 91, e-mail: expert.minkult@gmail.com); Козыраў Глеб Мікалаевіч (каб. 823, тэл. 203 95 91)

Выдача заключэння (дазвольнага дакумента) на вываз з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюзу рухомых матэрыяльных аб'ектаў, якія не з'яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, але валодаюць адметнымі духоўнымі, мастацкімі і (або) дакументальнымі вартасцямі

заява;
два фотаздымкі памерам 10 х 15 см найбольш характэрнай праекцыі дадзенага прадмета, а пры неабходнасці – сам прадмет (прадметы) і (або) спіс прадметаў у двух экзэмплярах, альбо, калі фотафіксацыю зрабіць цяжка альбо немэтазгодна, спіс (апісанне) гэтых прадметаў

1 базавая велічыня – за вываз адной культурнай каштоўнасці або калекцыі, якая ўключае ў сябе ад аднаго да чатырох прадметаў;
1,5 базавых велічыні – пры вывазе калекцыі, якая ўключае ў сябе ад пяці да дваццаці прадметаў;
3 базавыя велічыні – пры вывазе калекцыі, якая складаецца з дваццаці аднаго і больш прадметаў
0,5 базавай велічыні – за паўторную выдачу пасведчання на працягу каляндарнага года таму ж заяўніку на тыя ж культурныя каштоўнасці і (або) аўтару культурнай каштоўнасці на вываз адной культурнай каштоўнасці або калекцыі, якая ўключае ў сябе ад аднаго да чатырох прадметаў;
1 базавая велічыня – за паўторную выдачу пасведчання на працягу каляндарнага года таму ж заяўніку на тыя ж культурныя каштоўнасці і (або) аўтару культурнай каштоўнасці на вываз пяці і больш культурных каштоўнасцей або калекцыі, якая складаецца з пяці і больш прадметаў*

10 дзён, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – 1 месяц

1 год

Зігмантовіч Алена Аляксандраўна (каб. 801, тэл. 203 95 91, e-mail: expert.minkult@gmail.com); Козыраў Глеб Мікалаевіч (каб. 823, тэл. 203 95 91)

Выдача заключэння (для пацверджання падставы для вызвалення ад падатку на дабаўлены кошт) пра тое, што тавары ставяцца да культурных каштоўнасцяў

заява;
два фотаздымка памерам 10 х 15 см найбольш характэрнай праекцыі тавару, а пры неабходнасці - сам тавар (тавары) і (або) спіс тавараў у двух экзэмплярах, альбо, калі фотафіксацыю зрабіць цяжка альбо немэтазгодна, спіс (апісанне) дадзенага тавару (тавараў);
копія знешнегандлёвага дагавора, у адпаведнасці з якім увозіцца тавар;
копія мытнай дэкларацыі (пры яе наяўнасці)

бясплатна

15 дзён

1 год

Зігмантовіч Алена Аляксандраўна (каб. 801, тэл. 203 95 91, e-mail: expert.minkult@gmail.com); Козыраў Глеб Мікалаевіч (каб. 823, тэл. 203 95 91)

*Аплаціць дзяржаўную пошліну можна ў любым банку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, аддзяленні пошты і сістэме інтэрнэт-банкінг:
Атрымальнік плацяжу (бенефіцыяр): Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па г. Мінску (ГУ МФ РБ па г. Мінску).
Рахунак атрымальніка BY04 AKBB 3602 9110 1000 4000 0000
ИМНС ПО ЦЕНТРАЛЬНОМУ РАЙОНУ г.МИНСКА
УНП 100064110, МФА 153001795
Від плацяжу 03002
БІК AKBBBY2X
УНП плацельшчыка 511111111

Пример фотофиксации струнно-смычковых музыкальных инструментов

Бланк заявления

Образец заполнения заявления (ИЗО)

Образец заполнения заявления вывозимых наград

Образец заполнения заявления (струнно-смычковые)

Образец оформления списка музыкальных инструментов

Образец письма на вывоз музыкальных инструментов

Образец заполнения заявления (прочие муз.инструменты)

 
Афиши учреждений культуры
 Афиша учреждений культуры, 02.06.2020
 
Отдел культуры

Отдел культуры Кобринского районного исполнительного комитета  (далее - отдел культуры) является органом государственного управления

в сфере культуры на территории Кобринского района.

Место нахождения: 225306, г.Кобрин, ул.Суворова, 25

Телефон (факс) горячей линии: 8 (01642) 4 30 16

Адрес электронной почты: kulturakobrin@brest.by

Структура отдела культуры:

Начальник отдела культуры – ЖУК Надежда Викторовна

кабинет № 504, тел. 8 (01642) 2 15 45

Главный специалист отдела культуры – ПРУЖАНЕЦ Татьяна Степановна,  кабинет № 510, тел. 8 (01642) 2 32 53

Старший инспектор отдела культуры (вопросы охраны историко-культурного наследия) – ОМЕЛЬЯНЮК Вадим Леонидович, кабинет № 509, тел. 8 (01642) 2 89 11

Режим работы отдела культуры:

понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

 

Основные задачи и функции отдела культуры в соответствии с Положением, утвержденным решением Кобринского районного исполнительного комитета  от 01.06.2018 № 752:

реализация государственной политики в сфере культуры, обеспечивающей реализацию прав граждан Республики Беларусь на свободу творческой деятельности, участие в культурной жизни и доступ к культурным ценностям;

контроль за соблюдением законодательства, регулирующего отношения в сфере культуры, организациями независимо от их ведомственной подчиненности и форм собственности;

способствование развитию профессионального искусства, создание условий для возрождения, сохранения и развития национальных культурных традиций, в том числе традиций народных художественных ремесел, приобщение юридических лиц, граждан, в том числе индивидуальных предпринимателей, к культурной деятельности.

реализация государственных программ, направленных на сохранение, развитие, распространение и (или) популяризацию культуры;

координация деятельности подчиненных организаций и организаций культуры, независимо от их ведомственной подчиненности на территории Кобринского района;

содействие созданию, распространению и (или) популяризации субъектами культурной деятельности культурных ценностей, организации и проведению культурных мероприятий, реализации культурных проектов;

организация и проведение централизованных культурных мероприятий – фестивалей, конференций, концертов, спектаклей, смотров, конкурсов, выставок и иных мероприятий, содействие организации и проведению гастролей коллективов художественного творчества и отдельных исполнителей;

содействие развитию международного культурного сотрудничества Кобринского района с целью популяризации достижений белорусской национальной  культуры и языка за рубежом;

организация и содействие проведению мероприятий по охране историко-культурного и археологического наследия, обеспечение контроля за соблюдением законодательства в области охраны историко-культурного наследия.



ПЕРЕЧЕНЬ ГОСУДАРСТВЕННЫХ ОРГАНИЗАЦИЙ
,

подчиненных отделу культуры:

1. Государственное учреждение культуры «Кобринская районная централизованная библиотечная система», г. Кобрин, ул. Маршала Жукова, 12, www.krcls.by.

2. Государственное учреждение культуры «Кобринская районная клубная система», г. Кобрин, ул. Суворова, 25, кабинет № 515.

3. Государственное учреждение образования «Детская школа искусств г.Кобрина», г. Кобрин, ул. Гастелло, 20.

4. Государственное учреждение образования «Дивинская детская школа искусств», аг. Дивин, ул. Ленина, 81.

5. Государственное учреждение образования «Именинская детская школа искусств», Кобринский район, д. Именин, ул. Центральная, 72.

6. Государственное учреждение образования «Киселевецкая детская школа искусств» аг. Киселевцы, ул. Первомайская, 50.

7. Государственное учреждение образования «Остромичская детская школа искусств», аг. Остромичи, ул. Московская, 1.

8. Учреждение культуры «Кобринский военно-исторический музей им.А.В.Суворова», г. Кобрин, ул. Суворова, 14, www.museum.mykobrin.by.

9. Учреждение культуры «Кобринский Дворец культуры»,  г.  Кобрин,                     ул. Ленина, д.4, http://kobrin-dk.com/.

10. Коммунальное культурно-развлекательное унитарное предприятие                     «Парк им. А.В.Суворова», г. Кобрин, ул. Суворова, 43, http://vparke.by/.

11. Коммунальное унитарное кинозрелищное предприятие «Кобринская районная киновидеосеть», г. Кобрин, ул. Пушкина, д.18, http://kinokobrin.by.



*График приема граждан и представителей юридических лиц

начальником отдела культуры:

1-я среда месяца   - с 8.00 до 13.00

«прямая телефонная линия»: 1-я среда месяца квартала – с 8.00 до 11.00

* При временном отсутствии в день личного приема и «прямой телефонной линии» начальника, личный прием и «прямую телефонную линию» проводит лицо,

исполняющее его обязанности»

Регистрация письменных обращений, предварительное консультирование, предварительная запись на прием осуществляется в кабинете № 510 ежедневно, кроме выходных и праздничных дней, тел. 8 (01642) 2 32 53, главный специалист Пружанец Татьяна Степановна.

Книга замечаний и предложений отдела культуры находится в кабинете № 504, ответственный за хранение и ведение – главный специалист Пружанец Татьяна Степановна (кабинет № 510),  в случае ее отсутствия – начальник отдела культуры – Жук Надежда Викторовна (кабинет № 504).

 

При несогласии с ответом или рассмотрением обращений, гражданин имеет право обратиться в вышестоящий государственный орган -   Управление культуры Брестского областного исполнительного комитета.

 



Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Кобринский районный
исполнительный комитет
225306, г.Кобрин, пл.Ленина, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00
обед с 13.00 до 14.00
выходные дни: суббота, воскресенье
8-01642-2-22-50
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Кобринский районный
исполнительный комитет
225306, г.Кобрин, пл.Ленина, 3,
e-mail: kbr-priem@brest.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский